Цэрый быў знойдзены ў выніку даследавання адкідаў кампаніі па вытворчасці азотна-фосфарных угнаенняў Lifosa у Кедайняй.
Па словам навукоўцы, рэдказямельныя элементы былі знойдзеныя ў апатытах. І іх колькасць значна большая, чым чакалі навукоўцы.
Але наяўнасць рэдказямельных металаў у адкідах - не навіна. Навіна ў тым, што група навукоўцаў вынайшла танны і экалагічны спосаб перапрацоўкі іх.
Цэрый - адзін з ключавых элементаў, якія выкарыстоўваюцца ў магнітах пры будаўніцтве 'хуткаснай чыгункі.