Даччыная кампанія кітайскага аўтавытворцы XPeng упершыню прадставіла аўтамабіль у 2021 годзе. У верасні гэтага года ён здзейсніў свой першы палёт.
Машына ўяўляе сабой даволі вялікі трохвосевы электрамабіль, які аддалена нагадвае сумесь мінівэна з пікапам. Ён перавозіць у спецыяльным адсеку кампактны пасажырскі апарат з функцыяй вертыкальнага ўзлёту і пасадкі. То-бок па сутнасці гэта колавы аўтамабіль, які возіць мініяцюрны верталёцік.
Новы завод будзе знаходзіцца ў горадзе Гуанчжоў, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Гуандун. Там плануюць выпускаць да 10 тысяч такіх аўтамабіляў за год, паведамляе агенцтва «Сіньхуа».
Папярэднія продажы машыны пачнуцца ўжо ў канцы 2024 года. Кампанія заявіла, што сабрала больш за тысячу перадзамоў на свой аўтамабіль з асобным лятаючым модулем. Яго меркаваны кошт — 280 тысяч долараў.