Здарэнне адбылося на выходных на 32-м кіламетры аўтадарогі Р-95 “Лынтупы — Смаргонь — Гальшаны”.
Аўтамабіль “Нісан” “сутыкнуўся з ласём, які перабягаў дарогу.
“У выніку аварыі 17-гадовы пасажыр аўтамабіля атрымаў пералом носа і траўму галавы і быў шпіталізаваны ў бальніцу, а 18-гадовы кіроўца — пашкоджанні твару і пералом носа, але быў адпушчаны дадому пасля аказання медыцынскай дапамогі”, — гаворыцца ў паведамленні УУС.
Эксперты нагадваюць, што восень - час гону ў капытных жывёлаў. Кіроўцам аўто трэба быць максімальна ўважлівымі і прытрымлівацца хуткаснага рэжыму.