30.01.2025 / 09:01

Аб выкапаных акопах для пяхоты даўжынёю амаль 200 мэтраў у заказніку паведамляе "Радыё Свабода".

Спадарожнікавы здымак, на якім бачныя акопы паабапал дарогі, што вядзе на беларуска-літоўскі памежны пераход «Прывалка» — «Райгорад». Справа ўнізе — паўночна-заходняя частка Госкага палігону (аранжавы колер). Злева — тэрыторыя заказніку «Горадзенская пушча» (шэры колер).

На спунікавых здымках, якія публікуе выданне, бачныя таксама адзінкавыя ўмацаванні і яміны.

Згодна са спадарожнікавымі здымкамі, актыўна капаць акопы на тэрыторыі заказніку пачалі на мяжы 2022 і 2023 гадоў, пасьля пачатку паўнамаштабнай вайны Расіі ва Ўкраіне.

Спадарожнікавыя здымкі тэрыторыі каля Госкага палігону. Белым пазначаныя кавалкі лесу, якія пацярпелі ад пажараў у 2019 годзе, большая частка іх адносіцца да заказніку “Горадзенская пушча”. Аранжавым — месцы, дзе з'явіліся акопы.

Гэтая тэрыторыя мае прыродаахоўны статус і належыць рэспубліканскаму ляндшафтнаму заказніку «Горадзенская пушча».

Заказнік «Горадзенская пушча» з'явіўся ў мэтах захавання ў натуральным стане каштоўных прыродных ляндшафтаў, лясных і лугавых экалягічных сыстэм, дзікарослых раслін і дзікіх жывёлаў, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Там растуць 25 відаў раслінаў, тры віды моху і водзяцца 42 віды жывёлаў, занесеных у Чырвоную кнігу.

Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость