30.07.2025 / 11:07

Вялікабрытанія робіць значны крок у ахове навакольнага асяроддзя, поўнасцю забараняючы выкарыстанне свінцовага шроту (дробу) для палявання і стральбы на адкрытым паветры

Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Гэтае рашэнне, якое ўступіць у сілу з 2026 года пасля трохгадовага пераходнага перыяду, распаўсюдзіцца на Англію, Шатландыю і Уэльс, піша Дзікая прырода побач.

Забарона з'яўляецца вынікам шматгадовых намаганняў грамадзянскіх і прыродаахоўных арганізацый. Штогод да 100 000 вадаплаўных птушак у Брытаніі гінуць ад атручвання свінцом, а таксічны метал забруджвае экасістэмы, трапляючы ў навакольнае асяроддзе. Чакаецца, што паляўнічыя паступова пяройдуць на сталёвы шрот.

Раней, у 2023 годзе, Еўрапейскі Саюз забараніў выкарыстанне свінцовага шроту на водна-балотных угоддзях.

Цяпер ЕС разглядае магчымасць увядзення поўнай забароны, і эксперты заклікаюць прыняць гэтае рашэнне як мага хутчэй, спасылаючыся на аднадушныя навуковыя дадзеныя, якія пацвярджаюць таксічнасць свінцу.

Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость