Валанцёрства ў Турцыі
Недзяржаўная арганізацыя, якая займаецца нефармальнай адукацыяй і працай з моладдзю, запрашае валанцёраў. Асацыяцыя праводзіць мерапрыемствы, трэнінгі, семінары і праекты, каб данесці маладзёжную і валанцёрскую працу да іншых людзей, пашыраючы асвядомленасць аб сацыяльнай адказнасці і развіваючы інавацыйныя метады нефармальнай адукацыі.
Арганізацыя была створана ў 2013 годзе, мае маладзёжную акрэдытацыю Erasmus+, знак якасці ESC і акрэдытацыю Eurodesk.
Валанцёры, якія будуць уключаны ў праект ESC, будуць падтрымліваць моладзевую працу, якая праводзіцца ў рамках асацыяцыі. Дапамагаць трэба 5 дзён на тыдзень.
Валанцёры будуць дапамагаць у наступных накірунках:
- Падрыхтоўка мерапрыемстваў.
- Офісная праца.
- Інтэлектуальныя гульні.
- Курс турэцкай мовы.
- Майстар-клас па чытанні.
- Лічбавая праца з моладдзю.
- Вечар вывучэння культуры.
- Моладзевыя мерапрыемствы.
- Мясцовыя праекты.
- Размоўны клуб.
- Навукова-даследчыя працы.
Для пражывання валанцёрам будуць прапанаваныя кватэры ці апартаменты. Таксама для лепшага культурнага абмену валанцёры могуць жыць разам з мясцовымі валанцёрамі і студэнтамі. Апартаменты будуць цалкам мэбляваныя. Кухонныя прыналежнасці, электрапрыборы, бытавая тэхніка і г. д. будуць прадастаўляцца бясплатна і валанцёры змогуць гатаваць сабе ежу дома.
Валанцёры будуць жыць у нумарах максімум для двух чалавек. Таксама будуць давацца дадатковыя грошы на харчаванне і кішэнныя выдаткі. У тых выпадках, калі валанцёры адправяцца на мерапрыемствы ў іншае месца, асацыяцыя бясплатна арганізуе харчаванне. Арганізацыя ў тым ліку пакрывае выдаткі на праезд і квіткі ў абодва бакі.
Праграма прадугледжвае некалькі відаў удзелу:
· Кароткатэрміновыя праекты разлічаныя на 1 ці 2 месяцы
· Доўгатэрміновыя праекты разлічаныя на 6 ці 12 месяцаў
Узрост: 13-30 гадоў
Мова: Англійская
Размяшчэнне: Мугла (Muğla), знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы Турцыі, дзе Эгейскае мора сустракаецца з Міжземным.
Заяўку можна падаць па электроннай пошце, адправіць рэзюмэ Europass і матывацыйны ліст на адрас esc@yengecder.com. Кандыдаты будуць праінфармаваныя аб выніках адбору праз 2 тыдні пасля таго, як яны пададуць заяўку на ўдзел у праектах, па імэйлы.
Падрабязней аб праграме ТУТ.
Гугл-форма для падачы заявак па спасылцы.
Валанцёрства ў Швецыі
Экакемпінг у Швецыі запрашае валанцёраў з Еўропы і з усяго свету. Тут будуюць дамы для экатурызму, а таксама збіраюцца ствараць экапаселішчы. Калі вы энергічны, матываваны чалавек, які можа дапамагчы з штодзённымі работамі па тэхнічным абслугоўванні, такімі як афарбоўка, сталярная справа, садоўніцтва, кіраванне сацыяльнымі сеткамі, напісанне тэкстаў альбо любымі іншымі навыкамі, вы падыходзіце для гэтага праекту.
Валанцёрам прапануюць харчаванне і пражыванне. Працаваць трэба 5 дзён на тыдзень па 6 гадзін на дзень. Пасля працы над сваімі праектамі ва ўсіх валанцёраў будзе вольны час.
У экакемпінге ёсць шмат будынкаў і матэрыялаў, больш за 20 будынкаў і прычэпаў на колах. Унутры больш за 1 500 м². Ёсць шкло, якое можна выкарыстоўваць для будаўніцтва цяпліц у якасці прысценкаў да будынкаў для эканоміі энергіі і цяпла.
Цяпер устаноўлены 4 сістэмы экаацяплення і плануецца ўстаноўка яшчэ 5, некаторыя матэрыялы ўжо закуплены, і вы можаце іх ужываць. Таксама побач ёсць 2 рэстараны і кафэ, могуць быць запушчаны і выкарыстоўвацца таксама для выпечкі хлеба і дастаўкі – абслугоўваючы да 300 чалавек па суседству.
Што магчыма арганізаваць:
- Можна правесці некалькі старажытных шведскіх традыцый, адна з якіх называецца SPELMANS STÄMMA з традыцыйнай старажытнай шведскай музыкай. Таксама BINGO і ALLSÅNG.
- Можна арганізаваць вечарынку з электроннымі танцамі, святлом, лазерамі.
- Можна арганізаваць навучальныя лагеры.
- Можна праводзіць семінары, сустрэчы і трэнінгі па ёзе, самападтрымцы, вырошчванні раслін у сябе дома і многаму іншаму.
Дзе знаходзіцца. Кемпінг Ramsjö знаходзіцца ў цэнтры Швецыі, за 420 км па дарозе, 386 км на поўнач ад Стакгольма. Камароў амаль няма. Адзін з самых прыгожых прыродных курортаў.
Не аказваюць візавую падтрымку і не аплочваюць дарогу.
Больш падрабязна па спасылцы.
Пісаць на voluntouring.freelist@gmail.com з паметкай Ramsjo eco-campsite in Sweden.
Валанцёрства ў Грэцыі
Шукаюць валанцёраў, якія б дапамаглі ў будаўніцтве экадома з саломы і гліны. Уладальнікі ўчастку на Крыце жадаюць стварыць спакойную прастору для жыцця, якая магла б стаць прыкладам сучаснага і ў той жа час простага і натуральнага жыцця на прыродзе.
Неабходна дапамагаць з будаўніцтвам 5 дзён на тыдзень па 6 гадзін на дзень. Прапануецца трохразовае вегетарыянскае або веганскае харчаванне і пражыванне ў палатцы-шатры, дзе ёсць раскладушка і матрац. Прыбіральня знаходзіцца на вуліцы, душ можна прымаць у хаце, дзе жывуць гаспадары дзялянкі. Валанцёраў шукаюць са жніўня па кастрычнік. Прымаюць людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Не аказваюць візавую падтрымку і не аплочваюць дарогу.
Мова: Англійская, Грэцкая, Галандская
Дзе знаходзіцца: Kaina village, Crete, Greece
Кантакты: Facebook
Email: tasha8cujo@msn.com
Даследчая праграма ад Канадскага цэнтра архітэктуры «In the Hurricane, On the Land»
Для ўдзелу ў шостым і фінальным міждысцыплінарным даследчым праекце CCA, арганізаваным пры падтрымцы Фонду Мелана, запрашаюць ландшафтных дызайнераў і архітэктараў. У рамках праекта трэба будзе правесці даследванне і рэалізаваць дызайнерскі праект, які звязаны з канкрэтнай мясцовасцю, кліматам, супрацоўніцтвам альбо абумоўлены гістарычна.
Дызайнерскія практыкі, звязаныя з зямлёй і арыентаваныя на фармаванне ландшафту пасродкам сацыяльных і экалагічных адносін, валодаюць патэнцыялам для стварэння, падтрымкі і адстойвання земляў, якія забяспечваюць нашае выжыванне ва ўсё больш раз’яднаным свеце. Мы жывем у часы калектыўнай дэзарыентацыі, якая закранае маргіналізаваныя супольнасці, якія часта ў большай ступені залежаць ад зямлі, чым іншыя.
Гэты конкурс прызначаны для практыкаў і даследчыкаў, якія працуюць у галіне ландшафтнай архітэктуры, дойлідства і сумежных практык. Праект накіраваны на тое, каб вылучыць на першы план метады рэгенерацыі зямель, засяродзіцца на такіх рэчах, як здароўе глебы, геалогія, батаніка і многае іншае.
Удзельнікі могуць выкарыстоўваць у тым ліку наступныя тэмы:
- Пераасэнсаванне і пашырэнне практыкі ландшафтнай архітэктуры, асабліва ў сувязі з кліматычным крызісам.
- Вывучэнне існуючых метадаў рэгенерацыі, аднаўлення і / або рэпарацый зямель.
- Роля карэнных народаў, мігрантаў і іншых абшчын, якія былі адарваныя ад зямлі.
- Калектыўная памяць і выцясненне з зямель.
- Выжыванне як філасофія.
- Ураганы як метафары.
- Гістарычныя падыходы да зямельнай палітыкі ў розныя перыяды і розных геаграфічных рэгіёнах, з асаблівым акцэнтам на крызісныя моманты.
- Палявыя даследаванні як зямельная практыка.
- Глабальнае пацяпленне.
- Сувязі паміж інфраструктурай і зямлёй.
- Зямельная палітыка і экалагічныя змены.
Арганізатары прапануюць:
- ганарар за ўдзел у семінары;
- стыпендыю 12 000 USD;
- выдаткі на даследаванні 3 500 USD;
- праезд.
Тэрмін падачы заявак: да 2 кастрычніка ўключна. Падрабязна па спасылцы: Даследчы праект.
Адукацыя ў ЗША
Працягваецца прыём заявак на ўдзел у праграме Фулбрайт для замежных студэнтаў (The Fulbright foreign student program), якая дазваляе ўдзельнікам(-цам) вучыцца да двух гадоў ва ўніверсітэтах ЗША для атрымання ступені магістра ў галіне эканомікі, адукацыі, экалагічнай палітыкі і кіравання, міжнародных стасункаў, журналістыкі і масавых камунікацый, права и г. д.
Праграма прапануе фінансаванне на ўвесь перыяд навучання. Грант пакрывае выдаткі на навучанне, авіябілеты, а таксама ўключае штомесячную стыпендыю і медыцынскую страхоўку. Акрамя таго, на конкурснай аснове будзе магчыма прайсці прафесійную стажыроўку.
Патрабаванне да кандыдатаў:
- мець беларускае грамадзянства;
- свабодна валодаць вуснай і пісьмовай англійскай мовай (паўфіналістам патрэбна будзе здаць тэст TOEFL);
- мець скончаную вышэйшую адукацыю (ступень бакалаўра ці эквівалент) на момант падачы заяўкі.
Анлайн-заяўкі прымаюцца да 23:59 (па мінскім часе) 3 верасня 2023 года.
Праграма адкрыта для ўсіх грамадзян(-ак) Беларусі, якія адпавядаюць патрабаванням, незалежна ад іх месца жыхарства ў цяперашні час. Ўсе пытанні, якія тычацца праграм Фулбрайт для грамадзян(-ак) Беларусі, можна адправіць па адрасе: belarus@americancouncils.org.
Форму анлайн-заяўкі, а таксама падрабязныя инструкцыі можна знайсці па гэтай спасылцы: The Fulbright foreign student program
Даследчы праект па стварэнні ландшафтных лабараторый
Шукаюць творчых людзей, мастакоў, дызайнераў, ландшафтных архітэктараў і архітэктараў, якія жадаюць працаваць ў ландшафтных лабараторыях.
PALIMPSEST – гэта даследчы праект, накіраваны на змяненне формы ландшафтаў праз сумеснае стварэнне ўстойлівых рашэнняў, якія аб’ядноўваюць чалавечыя дзеянні, спадчыну і ўстойлівае развіццё.
Гэты адкрыты конкурс запрашае творчых людзей, зацікаўленых у працы ў трох ландшафтных лабараторыях:
- Лодзь (Польшча). Горад з унікальнай індустрыяльнай спадчынай: барацьба са шматлікімі праблемамі забруджвання (вады, паветра і глебы), аднаўленне прамысловага гарадскога ландшафта, каб нарадзіць новы горад.
- Херэс-дэ-ла-Фронтэра (Іспанія). Андалузскі вінны культурны ландшафт, якому пагражае канкурэнцыя за землекарыстанне паміж сельскай гаспадаркай, турызмам і вытворчасцю энергіі.
- Мілан (Італія). У фокусе – водны ландшафт вакол «нябачнай» ракі Ламбро, сфарміраваны старажытнымі метадамі арашэння, які ў цяперашні час змагаецца з пагрозлівымі праблемамі дэфіцыту вады.
Кожны з трох адабраных прэтэндэнтаў (камандны або індывідуальны) атрымае 10 000 еўра.
Заяўку можна падаць да 18 верасня 12:00 CEST.
Падрабязней па спасылцы: PALIMPSEST.