30.09.2024 / 13:09

Алена Маслюкова была адной з актывістак, якія выступалі супраць будаўніцтва Светлагорскага цэлюлознага камбіната.

Алена Маслюкова
Алена Маслюкова

Суд над над праваабаронцай «Вясны» Аленай Маслюковай распачаўся 30 верасня ў Гомельскім абласным судзе

Праваабаронцы, якая з'ехала з краіны, інкрымінавалі нібыта садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса).

Справу ў закрытым рэжыме разглядае Сяргей Багінскі. 

Спецвытворчасць у дачыненні да праваабаронцы распачалі 23 траўня. Каментуючы крымінальную справу супраць сябе, Алена Маслякова адзначыла, што не разумее сутнасць абвінавачання.

Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость