30.12.2023 / 13:12

Навагодні стол павінен быць лёгкімі ў падрыхтоўцы і не шкодзіць нашаму здароўю. А карысная ежа таксама можа быць смачнай.

Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Калі стандартныя аліўе і салата з крабавымі палачкам вам ужо абрыдлі і захацелася чагосьці новага, то раім прыглядзецца да веганскіх страў.

Зялёны партал падрыхтаваў падборку рэцэптаў, якія падыдуць у тым ліку ўсім тым, хто дбае пра сваё здароўе.

 

Вегетарыянскія бургеры з кіноа і сачавіцай

Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Вегетарыянскія бургеры могуць стаць выдатнай альтэрнатывай традыцыйным мясным бургерам. Зеляніна і гародніна нададуць страве свежасці і яркасці. А дыжонская гарчыца, соевая падліва, лук і часнык – пікантны водар.

Для падрыхтоўкі нам спатрэбяцца наступныя інгрэдыенты:

  • 180 грамаў грыбоў (шампіньёны)
  • 2 ст. л. аліўкавага алею першага адціскання
  • палова шклянкі нарэзанага лука
  • 3 буйныя, дробна пасечаныя галоўкі часныку
  • 1 ст. л. соевага соусу
  • 1/4 шклянкі нарэзанай свежай пятрушкі
  • 2 ст. л. нарэзанага свежага арэгана
  • 1/4 ч. л. чорнага перцу
  • 250 грамаў сачавіцы
  • 1 шклянка прыгатаванай кіноа
  • 1/2 шклянкі хлебных крошак для паніроўкі
  • 4 ст. л. крупчастай дыжонскай гарчыцы
  • 200 грамаў соевага сыру тофу
  • 5 булачак
  • лісце латук-салаты (на смак)
  • 5 вялікіх кружочкаў памідора

Для пачатку трэба прамыць і адварыць сачавіцу. Можна ўзяць чырвоную сачавіцу, якая варыцца хутчэй. Затым дробна нарэзаць грыбы.

У глыбокую патэльню для смажання наліце адну сталовую лыжку аліўкавага алею і нагрэйце. Абсмажце лук, пакуль ён не стане мяккім. Дадайце часнык і соевы соус, абсмажвайце адну хвіліну.

Дадайце нарэзаныя грыбы і абсмажвайце іх да гатоўнасці. Потым дадайце пятрушку, арэгана, чорны перац і звараную сачавіцу. Добра змяшайце.

Гатовую сумесь з сачавіцай перакладзіце ў міску  здрабніце блендарам да аднароднай масы. У атрыманую сумесь з сачавіцы і грыбоў дадайце прыгатаваную кіноа, хлебныя крошкі, гарчыцу і парэзаны кубікамі або нацёрты на тарцы соевы сыр (тофу). Калі сумесь выглядае занадта вадкай, дадайце яшчэ некалькі сталовых лыжак хлебных крошак.

Падзяліце сумесь на 5 порцый. Сфармуйце катлеты, выкладзіце іх у міску для захоўвання, накрыйце харчовай плеўкай і прыбярыце ў лядоўню на 30 хвілін ці на ноч.

Затым на сярэднім агні нагрэйце 1 сталовую лыжку аліўкавага алею ў патэльні для смажання. Выкладзіце на патэльню катлеты і абсмажвайце іх з кожнага боку на працягу 5-6 хвілін.

Таксама падсмажце булачкі, намажце іх дыжонскім соусам, пакладзіце латук-салату, памідоры і гатовую катлету. Веганскія бургеры гатовы!

 

Лазання з гародніны

Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Які ж святочны стол без асноўнай стравы. Прапануем вам прыгатаваць лазанню з баклажанамі, памідорамі, шпінатам і арэхамі.

Падліва:

  • Паўтары шклянкі гарбузовага супу
  • 1 шклянка вады
  • 2 памідоры
  • 2 зубчыкі часныку
  • 1 ч. л. солі
  • 4 ст. л. прыправы «італьянскія травы»
  • 3 ст. л. аліўкавага алею першага адціскання
  • Крэм-соус:
  • 2 шклянкі арэхаў макадаміі або любых іншых
  • 1 шклянка вады
  • 2 памідоры
  • 2/3 шклянкі лімоннага соку
  • 1 ст. л. солі
  • паўтары шклянкі нарэзанай квяцістай капусты
  • 4 шклянкі нарэзанага шпінату

Начынне:

  • 4 шклянкі нарэзанага баклажана
  • 4 шклянкі нарэзанага памідора
  • 4 шклянкі кукурузы

Аснова:

  • 8 вялікіх лістоў «макаронаў» для лазанні
  • аліўкавы алей першага адціскання

Змяшайце загадзя прыгатаваны гарбузовы суп, ваду, памідоры, соль, часнык і італьянскую прыправу з дапамогай блендара. Дадайце аліўкавы алей і здрабніце да атрымання аднароднай крэмавай масы. Перакладзіце  атрыманую падліўку ў кантэйнер.

У блендаре змяшайце арэхі, ваду, памідоры, лімонны сок, соль, квяцістую капусту і шпінат. Сумесь перакладзіце ў міску.

Затым асобна ў місцы прыгатуйце начынне: змяшайце нарэзаны баклажан, таматы і кукурузу з трыма лыжкамі падлівы.

Адварыце макароны для лазанні як паказана ў інструкцыі на пакаванні.

Разагрэйце духоўку да 350 °C. Памажце аліўкавым алеем форму для лазанні. Выкладзіце меншую частку начыння ў форму, зверху пакладзіце ліст макаронаў. Палейце ўсё крэм-соусам і затым дадайце 4 сталовыя лыжкі падлівы. Выкладвайце у тым жа парадку, пакуль не скончыцца начынне.

Зверху палейце страву падлівай, што засталася. Патэльня павінна быць запоўнена даверху.

Лазанню трэба выпякаць на працягу 25 хвілін. Тэмпература можа залежыць ад асаблівасцяў вашай духоўкі. Калі страва будзе гатова, выньце яе з духавой шафы і астудзіце. Такую страву можна захоўваць у лядоўні да трох дзён.

 

Паніні з соусам песта

Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

А як наконт закускі? Замест бутэрбродаў з каўбасой і сырам можна прыгатаваць веганскія паніні з водарным соусам песта.

Для песта вам спатрэбіцца:

  • 1 шклянка свежага лісця базіліку
  • 1 шклянка аліўкавага алею першага адціскання
  • 4 зубчыкі часныку
  • 1 ч. л. солі
  • Палова шклянкі фісташак

Для паніні:

  • 4 лустачкі хлеба
  • 2-4 ст. л. расліннага алею
  • 2 тонка нарэзаных памідоры
  • 12 лісцяў[9] шпінату
  • 4 марынаваных чырвоных балгарскіх перцы

Рыхтуем песта. З дапамогай блендара змяшайце базілік, аліўкавы алей, часнык і соль да аднароднай масы. Затым дадайце фісташкі і змешвайце, пакуль песта не стане густым. Выкладзіце песта ў міску. Так яно можа захоўвацца 7–10 дзён.

Палейце раслінны алей па баку кожнага кавалачка хлеба. Вазьміце іншы кавалачак і размажце паўтары сталовыя лыжкі падліўкі песта. Зверху пакладзіце памідоры, шпінат і чырвоны балгарскі перац. Яшчэ зверху пакладзіце другі кавалачак і акуратна шчыльна прыцісніце.

Нагрэйце патэльню для смажання на сярэднім агні, а затым пакладзіце туды сэндвіч. Пакіньце на патэльні на 1 хвіліну і прыцісніце лапаткай. Пасля таго перавярніце сэндвіч і зрабіце тое ж самае з іншым бокам.

Паніні гатовыя!

 

Ролы з агародніны і чыпотле

Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Гароднінныя ролы з бураком, морквай і кукурузай могуць стаць выдатным варыянтам закусак на святочным стале. Рыхтаваць іх дастаткова проста і гэта не зойме шмат часу.

Для падрыхтоўкі спатрэбяцца:

Тартыльі. Можна выкарыстоўваць тартыльі з бурага рысу або з кукурузы.

Падліўка:

  • 1 нарэзаны кубікамі чырвоны балгарскі перац
  • 2 нарэзаных кубікамі памідора
  • 1 дробна нарэзаны зубчык часныку
  • 1 сушаны перац чыпотле альбо 1 ч. л. парашка чыпотле
  • 2 ст. л. парашка чылі
  • 1 ч. л. солі
  • 1/3 шклянкі вады
  • 3 ст. л. аліўкавага алею першага адціскання

Начынне:

  • 2/3 шклянкі здробненых буракоў
  • 2/3 шклянкі здробненай морквы
  • 2/3 шклянкі кукурузы
  • 1 нарэзанае кубікамі авакада
  • 2 шклянкі шпінату

Выкарыстоўваючы блендар, змяшайце балгарскі перац, памідоры, часнык, сушаны перац чыпотле, парашок чылі, соль і ваду да кансістэнцыі густога гародніннага пюрэ. Дадайце аліўкавы алей і добра здрабніце. Змясціце атрыманую падліўку ў кантэйнер. Падліўка можа захоўвацца ў лядоўні да 4 дзён.

У місцы сярэдняга памеру змяшайце гародніну, якая засталася. Дадайце палову шклянкі падліўкі, што атрымалася, і змяшайце. Падзяліце начынне на роўныя часткі і запоўніце ролы, зробленые з тартыльі.

Калі вы любіце цёплыя ролы, падагрэйце іх у духоўцы ці на патэльні.

 

Шакаладныя цукеркі з журавінамі і арэхамі

Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Замест тартоў са штучнымі фарбавальнікамі і кансервантамі і іншых салодкіх дэсертаў з вялікай колькасцю цукру можна абраць нешта больш карыснае. Прапануем вам паспрабаваць прыгатаваць цукеркі з журавінамі і арэхамі.

Для прыгатавання цукерак нам спатрэбіцца:

  • 120 г шакаладу (70 %)
  • 1/4 шклянкі дробна насечаных грэцкіх арэхаў
  • 1/4 шклянкі сухіх журавін
  • 2 ст. л. несалодкай какосавай стружцы
  • 8 папяровых або сіліконавых формачак для выпякання (маленькіх)

Нарэжце шакалад на маленькія кавалачкі. Падтапіце яго да аднароднай густой кансістэнцыі ў мікрахвалёўцы або на вадзяной ванне.

Размясціце 8 формачак для выпякання на плоскай талерцы. Наліце ў кожную з іх 1 чайную лыжку шакаладу, затым пасыпце арэхамі, какосам і сухімі журавінамі. Затым зноў наліце 1 чайную лыжку шакаладу і пасыпце арэхамі і какосам. Пастаўце цукеркі ў халадзільнік. Дэсерт гатовы!

 

Вафлі з гарбуза

Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Калі вы любіце хрумсткія вафлі, гэта не нагода адмаўляцца ад прысмакі назаўсёды. Можна прыгатаваць карысны гарбузовы дэсерт, які спадабаецца нават дзецям.

Нам спатрэбіцца:

1 шклянка рысавай мукі

1 ½ шклянка сумесі з мукі (звычайнай або безглютэнавай)

2 ст. л. молатай цынамоны

1 ч. л. разрыхляльніка цеста

1 ч. л. харчовай соды

1 ч. л. солі

230 грамаў гарбузовага пюрэ

1 шклянка міндальнага, аўсянага ці какосавага малака

2 ст. л. аліўкавага алею першага адціскання

мёд (па жаданні)

Разагрэйце вафельніцу да сярэдняй тэмпературы.

У місцы сярэдняга памеру змяшайце муку, разрыхляльнік цеста, соду, соль і цынамону. У другой місцы змяшайце гарбузовае пюрэ, малако і аліўкавы алей. Выліце вадкую сумесь у сухую міску і добра змяшайце ўсё да аднароднай масы.

Разагрэйце вафельніцу. Злёгку змажце яе аліўкавым алеем. Заліце туды патрэбную колькасць сумесі і зачыніце. Калі пара перастане выходзіць з вафельніцы, можна прыадчыніць яе і праверыць вафлі. Яны павінны атрымацца лёгкімі і хрумсткімі.

Перад падаваннем іх можна злёгку змазаць мёдам, арахісавай пастай альбо канфіцюрам.

Гэтыя рэцэпты падыдуць для ўсіх, незалежна ад таго, ці вы прытрымліваецеся веганскай, вегетарыянскай дыеты, ці не прытрымліваецеся зусім. Калі вы не гатовыя цалкам адмовіцца ад мясных прадуктаў і прадуктаў жывёльнага паходжання, можна скараціць іх ужыванне. Знайсці смачныя і простыя вегетарыянскія і веганскія рэцэпты вы таксама можаце ў кнігах аб здаровым харчаванні.

Таксама, рыхтуючыся да свят, паспрабуйце не купляць лішняга, каб потым не выкідаць прадукты. Плануйце меню загадзя, хадзіце ў краму са спісам, спрабуйце выкарыстоўваць больш мясцовых прадуктаў. Такім чынам мы падбаем не толькі пра сабе, але і пра планету.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость