На ўчастку працягласьцю 206 км усходняй мяжы ўстаноўлена дадатковая лінія камэраў для назіраньня за вонкавым бокам агароджы, сьветладыёдныя (LED) лямпы для асвятлення тэхнічнай дарогі.
Таксама створаныя дадатковыя пункты відэаназірання для абароны водапрапускных збудаваньняў.
Дадаткова палякі ўжылі мэханізм, які выкарыстоўвае штучны інтэлект для класіфікацыі сігналаў трывогі з валаконна-аптычных дэтэкцыйных кабэляў.
Кошт работаў склаў больш за 125 мільёнаў злотых (каля 32,5 мільёнаў даляраў).