Сярод кандыдатаў, сярод якіх ішло народнае галасаванне, былі яшчэ дупель, журавель шэры, берагавая ластаўка, азёрная і шызая чайкі, чырок-траскунок і залацістая жмурка.
"Да кандыдатаў прад'яўляліся пэўныя патрабаванні: яны яшчэ не ўдастойваліся звання "Птушка года" і сутыкаюцца ў нашай краіне з нейкай праблемай, якую можна паспрабаваць вырашыць, калі прыцягнуць да яе ўвагу з дапамогай нашай кампаніі, - распавёў адзін з арганізатараў выбараў, арнітолаг Аляксандр Вінчэўскі - Усяго ад арнітолагаў і аматараў прыроды з усёй краіны паступіла 34 заяўкі на 27 птушак - некаторыя віды згадваліся двойчы і нават тройчы".
Чорны бусел – буйная, рэдкая пералётная птушка. Від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі. У адрозненні ад белага бусла, чорны любіць адзіноту: яму неабходна тэрыторыя каля 1 км ² для гнездавання. Самаму старому вядомаму гнязду ў Беларусі ўжо 19 гадоў, і яно ўсё яшчэ ў добрым стане.
Наступны год пройдзе пад крылом гэтай велічнай птушкі – наперадзе асветніцкія і прыродаахоўныя акцыі.