Новы аб'ект будзе ўключаць лабараторыі (батанікі, лесазнаўства, зубразнаўства і заалогіі), навучальныя і канферэнц-залы, а таксама даследніцкія пляцоўкі для правядзення палявых работ.
Будуць адкрыты новыя вакансіі загадчыкаў лабараторый і навуковых супрацоўнікаў. Чакаецца, што штат павялічыцца з 16 да 27 чалавек (цяпер у Нацыянальным парку «Белавежская пушча» дзейнічае навуковы аддзел).
Аб'ект плануюць здаць да мая 2026 года. На ілюстрацыі – эскіз будынка.