Дата проведения:
24.04.2026

Echoes of Chornobyl — дабрачынны рэйв 24 красавіка з удзелам беларускіх лайв-артыстаў на скрыжаванні электроннай музыкі і візуальнага мастацтва, прысвечаны памяці Чарнобыльскай катастрофы і яе доўгатэрміновым наступствам.

Праз жывую электронную музыку і візуальныя вобразы праект стварае прастору, дзе гук становіцца інструментам асэнсавання, а танцпол — месцам калектыўнага перажывання і рэфлексіі.

Line-up

Pocket Rave
I/DEX
kaini
SYNTRIG
mufer

VJ: Digital Activism

Калі: 23:30–05:00

Дзе: Klub Mechanik, ul. Narbutta 8

Умовы: Donation ≥ 30 PLN.

Усе данаты будуць накіраваныя на падтрымку беларускіх палітвязняў і палітвзынак ды іх сем’яў.

 

Падзея з’яўляецца часткай кампаніі да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ініцыяванай “Зялёнай сеткай”, Экодомам і Альянсам «Зялёная Беларусь», пры падтрымцы Dialog büro.