Дата проведения:
27.05.2026

 

Мы ведаем пра экалагічны крызіс, але не адчуваем яго. Псіхіка ўключае здранцвенне, а капіталістычная сістэма закалыхвае нашы страхі. І пакуль навукоўцы паказваюць нам сухія лічбы і графікі, мастакі ды актывісты шукаюць іншыя шляхі да нашага спачування.

Разам з арт-менеджаркай і мастацтвазнаўцай Сафіяй Садоўскай разбяром, як яны гэта робяць, на прыкладзе двух галоўных скандалаў года:

  • Опера-перформанс SEAWORLD VENICE Фларэнціны Хольцынгер на Венецыянскай біенале 2026
  • Акцыя групы Futuro Vegetal, якая абліла чырвонай біяфарбай карціну ў Вайсковым музеі Мадрыда

Пагаворым пра тое, ці можа мастацтва прымусіць нас заўважыць катастрофу, у якой мы суўдзельнічаем.

27 мая а 19:00 паводле мінскага часу

Анлайн у Zoom

Удзел бясплатны, але патрэбная рэгістрацыя