Дата проведения:
07.05.2026

 

Запрашаем на творчую сустрэчу з шатландскім паэтам, мастацтвазнаўцам і эколагам доктарам Джайлсам Сазэрлэндам. Вечар будзе прысвечаны паэзіі як спосабу сведчання і асэнсавання экалагічных катастроф. Аўтар прадставіць свае творы, ў якіх прырода, памяць і чалавечая адказнасць пераплятаюцца ў адзінае цэлае.

У праграме:

  • Чытанне паэмаў «Brukivka» і «The Scar», якія даследуюць тэмы ландшафту, забруджвання і Чарнобыля як незагойнай раны на целе зямлі.
  • Дыскусія пра ролю экалагічнай паэзіі ў сучасным свеце і яе здольнасць артыкуляваць калектыўную траўму.
  • Размовы пра сувязь паміж творчасцю і захаваннем прыроднай спадчыны праз прызму шматгадовага досведу аўтара.

Джайлс Сазэрлэнд (Dr. Giles Sutherland) — PhD, паэт і арт-крытык выдання The Times Scotland. Атрымаў доктарскую ступень у 2020 годзе, даследуючы эксперыментальнае мастацтва. З’яўляецца сябрам Міжнароднай асацыяцыі арт-крытыкаў (AICA), перакананым эколагам і аматарам дрэў.

 Уваход: вольны (вітаецца данат)

 Цэнтар беларускай культуры (Vilniaus g. 20)

Рэгістрацыя 

Падзея праходзіць ў межах кампаніі да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ініцыяванай “Зялёная сетка”, Экадомам і Альянсам «Зялёная Беларусь», пры падтрымцы Dialog büro.