Гэтак таварыства беларускіх эколагаў зазначае і падтрымлівае журналістаў і блогераў, якія дапамагаюць грамадству ўсвядоміць важнасць устойлівай будучыні, робяць праблемы навакольнага асяроддзя бачнымі і натхняюць людзей на дзеянні.
Лідэрка “Зялёнай сеткі”, экалагіня Ірына Сухій кажа: “Ва ўмовах калі чалавецтва сутыкнулася з кліматычным крізысам, а ў глабальнай павестцы ізноў гучыць пагроза ядзернай вайны, асабліва важна падтрымліваць тых, хто кажа пра каштоўнасці міру, прыроды, жыцця. Адзначаючы лепшых, мы абвяшчаем, што праўда, адказнасць і клопат пра планету застюцца нашымі каштоўнасцямі ды прыярытэтамі”.
У складзе журы працавалі Надзея Белахвосцік, Барыс Гарэцкі, Ірына Сухій, Эдуард Мельнікаў ды Яніна Мельнікава. На конкурс Green Awards беларускія журналісты, эксперты і блогеры падалі 47 работ. Работы ацэньваліся па 10-бальнай шкале паводле 7 крэтэраў (прыклад для СМІ, прыклад для сацсетак).
Журы вызначыла перможцаў у чатырох намінацыях: аналітычныя матэрыялы СМІ, відэа, падкасты і кантэнт сацсетак.
Топ-5 “Лепшая аналітыка пра экалогію”
- Артыкул і відэа ад Citydog «В неделю человек может употребить около 5 граммов микропластика. Это как съесть кредитную карточку». Эколог – о том, как микропластик влияет на нашу жизнь.
- Першая публікацыя з цыклу Радыё Свабода “Сьляды” Дыктатура супраць лясоў. Як палітыка ўладаў Беларусі шкодзіць прыродзе + інстаграм.
- Аналітыка Сяргея Бесараба для яго экспертнага блогу і “Зеркало”: С чем связаны природные аномалии, которые одна за другой обрушиваются на Беларусь? Ученый объяснил и рассказал, чего ждать дальше, а таксама Кліматычны маніфест. Што рабіць з кліматам на прыкладзе Беларусі.
- Артыкул на Reform.news: «Зеленая Беларусь» предлагает 8 шагов для защиты от погодных катастроф.
- Артыкул анлайн-газеты “Слідарнасць”: “Да 2020 года мільёны долараў выдаткоўваліся на беларускую прыроду. Цяпер усе гэтыя праекты зачыненыя”
Топ “Лепшы відэа-кантэнт на тэму экалогіі”
- Навіновы сюжэты праграмы Студыя Белсат. Галоўныя навіны дня: Белпол падзяліўся дакументамі пра выкананне дзяржпраграмаў у ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС — паўсюль недапрацоўкі.
- Выпускі антыфэйкавага праекту Беларускага расследвальніцкага цэнтра На «Беларусь 1» заявили, что в Беларуси самые чистые воздух, вода и еда в мире. Проверили, а таксама Фейк от Гигина: только в Беларуси растет численность зубров.
- Навіновы сюжэт перадачы Белсату “Тыдзень” — падсумаванне галоўных навінаў тыдня: Лукашэнка зноў наракае на няўдзячных беларусаў — наступствы ўрагану.
- Відэа ад рэакцыі анлайн-газеты “Слідарнасць” Вяртанне Чарнобыльскіх земляў.
Топ-3 “Лепшы экакантэнт у сацсетках”
- TikTok канал пра экалагічны лад жыцця “Мікразеляніна”
- Асветніцкія ролікі канала @theothersby ў TikTok: Відэа пра аднаразовыя цыгарэты і Некалькі невялікіх крокаў да экалагічнага ладу жыцця.
- Кантэнт блогу хіміка-энцыклапедыста Сяргея Бесараба: Добро пожаловать в пандемицен.
Асобна журы адзначае мудьтымедыйную гульню “Дворык” за інавацыйнасць ды наватарства формы.
“Лепшыя падкасты на экалагічную тэматыку”
- Падкасты з серыі “Адкрый у сабе вучонага” ад Polske Radio dla Zagranicy на Youtube: Мікрапластык — нябачная, але небяспечная труцізна, Грамадзянская навука і змена клімату і біяразнастайнасць, а таксама Рэкі — блакітныя капіляры Зямлі.
- Лабараторны падкаст, прысвечаны радыяцыі ды змене клімата.
Сябра журы, рэдактара “Зялёнага Партала” Яніна Мельнікава сказала: “Вельмі ўдзячная тым журналістам і іх рэдакцыям, якія ў наш час хуткіх інфармацыйных плыняў, забітых надзвычай важнымі палітычнымі тэмамі, звяртаюць увагу на тэму экалогіі і абароны правоў беларусаў на здаровае навакольнае асяроддзе. Якія не абмяжоўваюцца канстатацыяй факту той ці іншай экалагічнай праблемы ці нават катастрофы, а спрабуюць прааналізаваць, што сталася прычынаю гэтай праблемы, і што можна зрабіць, каб у будучым яе пазбегнуць”.
Арганізатары прэміі надалей звяжуцца з пераможцамі па кантактах зваторнай сувязі.