Навуковы супрацоўнік лабараторыі мікалогіі Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Яўген Мароз выявіў новы для Беларусі від міксаміцэтаў – Lycogala roseosporum. Пра гэта паведамляе інстытут у сацсетках.
Міксаміцэты – клас слізевікоў (Mycetozoa), які ўключае каля 800 відаў арганізмаў, якія спалучаюць рысы як раслін, так і жывёл. Іх памер – ад некалькіх міліметраў да аднаго метра, маюць яркае афарбаванае (ад лімонна-жоўтага ды амаль чорнага).
Міксаміцэты яшчэ называюць «паўзучымі грыбамі». Яны жывуць на сырой драўніне паваленых дрэў альбо лясной подсцілцы, перамяшчаючыся ў больш цёмныя, вільготныя месцы. Міксаміцэты здольныя пераадольваць невялікія перашкоды.