Былі прааналізаваныя археабатанічныя дадзеныя і звесткі з вопісаў маёнткаў (на мапе).
Цеплалюбівае проса квітнела ў такія перыяды як 200-300 г., 700-800 г. і 1200-1300 г. Яго вырошчванне скарацілася падчас больш прахалоднага перыяду пасля XIV стагоддзя.
Пасля 1500 г. зафіксаваны значны зрух да марозаўстойлівых летніх культур, такіх як грэчка, авёс і каноплі. Вырошчванне канопляў павялічылася з-за іх падвойнай карысці як буфернай культуры і важнай сыравіны для марскога гандлю. Жыта было дамінуючай культурай на працягу ўсяго перыяду.
Навукоўцы лічаць: з ўлікам змянення клімату можа спатрэбіцца пераход на проса.