Першы выпуск ужо даступны для праслухоўвання і прысвечаны вострай і актуальнай тэме: «Панэлькі — хто каго перажыве?»
У дэбютным эпізодзе ўдзельнічаюць тры эксперткі з рознай прафесійнай спецыялізацыяй: архітэктарка, сацыёлагіня і дызайнерка грамадскіх прастор. Яны абмяркоўваюць розныя аспекты панэльнай забудовы ў Беларусі і за яе межамі.
Сярод ключавых пытанняў, якія падымаюцца ў падкасце:
-
Успрыманне панэлек: Ці з'яўляюцца панэльныя дамы звычайным сучасным жыллём або «культурным гета»? І чаму ўспрыманне гэтай забудовы ў свеце адрозніваецца?
-
Вопыт жыхароў: Як адчуваюць сябе людзі, якія выраслі і жывуць у панэльных раёнах Беларусі і, напрыклад, Германіі?
-
Якасць жытла як базавая патрэба: Ці з'яўляюцца якасць і прыгажосць жылля фундаментальнымі патрэбамі чалавека?
-
Рэнавацыя: Якія існуюць варыянты рэнавацыі і сучаснага будаўніцтва, каб зрабіць панэльныя раёны больш утульнымі і «сваімі» для жыхароў.
Паслухаць першы эпізод «Панэлькі — хто каго перажыве?» можна ўжо зараз на ўсіх папулярных платформах.