Гомельскі экалагічны журналіст і краязнаўцаў Яўген Меркіс быў асуджаны за нібыта удзел у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці і стварэнні экстрэмісцкага фарміравання або ўдзеле у ім.
За кратамі ён быў з верасня 2022 года. За гэты час яго двойчы судзілі. Першы раз прысудзілі чатыры гады.
Нагадаем, што Яўген Меркіс доўгі час супрацоўнічаў з Зялёным парталам, пісаў пра экалагічныя праблемы рэгіёна, а таксама пра мясцовых зялёных актывістаў.
Дзмітрый Кучук — былы старшыня партыі «Зялёныя» (партыю ліквідавалі ў ліпені 2023 года) быў асуджаны на шэсць год.
Яго затрымалі затрымалі 16 лютага 2024 года каля расійскай амбасады. Кучук прыйшоў, каб ускласці кветкі ў памяць пра памерлага расійскага палітыка Аляксея Навальнага. Праз месяц стала вядома, што супраць Дзмітрыя завялі крымінальную справу.