Сведкам здарэння стаў заолаг Віталь Кашчэеў, распавядае ТГ-канал Дзікая прырода побач.
“Аўтобус ехаў каля 75-80 км/г. Ён ад’ехаў ад мяне метраў на сто, і я гляджу – пасярод дарогі ляжыць мядзведзь. – расказаў Віталь. – Аўтобус спыніўся, выйшлі абодва вадзіцеля і пасажыры. Гэта вельмі ажыўленая траса, ззаду ехалі фуры. Я адцягнуў мядзведзя на абочыну, каб яго не давілі іншыя машыны”.
Заолаг звязаўся з супрацоўнікам Бярэзінскага запаведніка і выклікаў супрацоўнікаў ДАІ.
"Мне шкада і вадзіцеля і медзведзяня. Але ноччу, асабліва скрозь запаведнік, трэба ехаць асцярожней".
Па словах Віталя Кашчэева вінаваты вадзіцель аўтобуса: на гэтым участку трасы стаіць знак “Пераход дзікіх звяроў на працягласці 25 кіламетраў”, які абавязвае ехаць цішэй і асцярожней. За збітую чырванакніжную жывёлу пагражае сур’ёзны штраф.
Напярэдадні ў сацсетках з’явіліся паведамленні аб гадавалым мядзведзяняці, якое бегала недалёка каля вёскі Бягомль – усяго ў 15 км ад месца ДТЗ. Магчыма, гэта той самы звер, піша Дзікая прырода побач.
Як пазбегчы падобных сітуацый?
- Імкнуцца едзіць праз лес у светлавы дзень, пазбягаць ездзіць у прыцемках і ноччу.
- Не перавышаць дазволеную хуткасць.
- Па магчымасці ўключай у лесе дальняе святло заўсёды
- Быць асабліва асабліва ўважлівымі на дарогах праз нацпаркі, запаведнікі і заказнікі.
- Быць асцярожны на лясных трасах з агароджай па баках, бо яна не дае капытным пакінуць дарогу.
- Не сігналіць і не міргаць фарамі – паводзіны жывёлы могуць быць непрадказальныя.