13.02.2025 / 10:02

Пасля аналізу лускі, знойдзенай на тэрыторыі Беларусі, навукоўцы заявілі аб адкрыцці новага віду ранніх рыб Moythomasia lebedevi, які існаваў у Дэвонскі перыяд.

Навуковая рэканструкцыя знешняга выгляду адкрытай рыбіны
Навуковая рэканструкцыя знешняга выгляду адкрытай рыбіны

Дэвон – геалагічны перыяд палеазойскай эры, які пачаўся каля 416 млн, а скончыўся 360 млн гадоў таму. На яго пачатку большая частка сучаснае Беларусі ўжо знаходзілася на сушы (мора адступіла). Дэвонскі перыяд характарызаваўся вялікай разнастайнасцю рыб, таму яго яшчэ называюць «эпохай рыб».  

Мяркуючы па адкрытых крыніцах, на сёння вядомыя толькі некалькі разнавіднасцяў вымерашага роду Moythomasia. Папярэднюю навукоўцы адкрылі ў 2015 годзе. Moythomasia апісваюць як прэснаводную рыбу сярэдняй даўжынёй каля дзевяці сантыметраў.

Група навукоўцаў, у тым ліку кандыдат геолага-мінералагічных навук Дзмітрый Плакс (БНТУ), нядаўна апублікавала даследаванне ў часопісе The Rivista Italiana di Paleontologia e Stratigrafia . 

Источник:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость