Была вывучана статыстыка лясных пажараў у перыяд з 2015 па 2022 год.
Навукоўцы выявілі, што Беларусь уваходзіць у топ краін, дзе рызыка пажараў на штучных пасадках нашмат вышэйшая, чым рызыка пажараў у натуральных лясах (на графіку).
Навукоўцы тлумачаць гэта тым, што пасадкі маюць нізкую разнастайнасць, часта ўтрымліваючы адзін або два віды дрэў, якія да таго ж першапачаткова пасаджаныя ў шчыльных радах.
Акрамя таго, пасадкі ў краінах умеранага клімату часцей пакутуюць ад лясных пажараў, чым у трапічных. Верагодна, сказваецца шчыльная, аднастайная і цесна звязаная лясная структура насаджэнняў.