Аўтарка відэа тлумачыць, што, па расказах мясцовых жыхароў, усяго лісянят сем, хоць на тэлефон ёй удалося зняць толькі чатырох.
«Нашы дзеці ўжо баяцца ісці ў школу адны. Хацелася б, каб кампетэнтныя службы без шкоды вывезлі лісу з лісянятамі ў лес», — дадае аўтарка.
Калі вы заўважылі ў горадзе лісу або іншага ляснога візіцёра, то лепш будзе проста не набліжацца да яго. Ні ў якім разе не варта карміць жывёл або спрабаваць іх пагладзіць. Дзікі звер любы жэст ці нават гук можа ўспрыняць як небяспеку і тут жа праявіць агрэсію.
Раней Зялёны партал паведамляў пра лісаў, якіх рэгулярна заўважаюць у гродзенскім раёне Альшанка.