22.10.2025 / 08:10

Вядомая беларуская праваабаронца і экалагічная актывістка Ірына Сухій увайшла ў спіс лаўрэатаў прэміі "Голас пакалення свабоды" – 2025. Гэтая прэмія прысуджаецца выбітным дзеячам, якія працягваюць сваю працу за межамі Беларусі пасля вымушанага ад'езду.

Ірына Сухій
Ірына Сухій

Прэмія накіравана на ўшанаванне беларускіх праваабаронцаў, літаратараў і журналістаў ва ўзросце 60+, якія пасля 2020 года былі вымушаныя пакінуць краіну з-за пераследу.

 

Хто яшчэ атрымаў узнагароду

Сярод лаўрэатаў прэміі «Голас пакалення свабоды» – 2025 – 18 выбітных асобаў, якія прадстаўляюць розныя сферы:

  • Журналісты і аналітыкі: Алег Груздзіловіч, Валерый Карбалевіч, Аляксандр Класкоўскі, Любоў Лунёва, Максім Жбанкоў, Сяргей Сыс.

  • Дзеячы культуры і мастацтва: Зоя Белахвосцік, Аляксандр Гарцуеў, Зося Кустава.

  • Грамадскія дзеячы і праваабаронцы: Ірына Сухій, Уладзімір Вялічкін, Тамара Мацкевіч, Уладзімір Мацкевіч і іншыя.

 

Прэзентацыя ў Гданьску

Публічная дыскусія з удзелам лаўрэатаў і прэзентацыя зборніка «Голас пакалення свабоды» адбудзецца 15 лістапада ў 17:00 у Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску (Польшча, plac Solidarności, 1).

Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость