25.06.2025 / 10:06

Пра незвычайнае здарэнне, якое адбылося з жыхаром Барысава, напісала раённая газета «Адзінства».

Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Збіраючыся выпраўляцца ў дарогу, мужчына пачуў гучны ўдар па даху свайго аўтамабіля.

Выйшаўшы з салона, ён азірнуўся па баках і не ўбачыў побач нікога з людзей, аднак жа непадалёк ад аўтамабіля ляжала буйная рыбіна. Відаць, яе выпусціла з дзюбы нейкая птушка, якая не змагла ўтрымаць сваю здабычу ў палёце.

Удар рыбінай пры падзенні пакінуў прыкметную ўвагнутасць на даху аўтамабіля.

Источник:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость