"Мы з Уладзімірам Уладзіміравічам заўтра параімся, пагаворым і прымем рашэнне аб будаўніцтве другой атамнай станцыі ў Рэспубліцы Беларусь", - сказаў ён.
Лукашэнка таксама адзначыў, што ў Беларусі няма сумневаў наконт таго, хто будзе ажыццяўляць будаўніцтва.
"У нас няма пытанняў, хто будзе будаваць гэтую станцыю. Мы будзем яе будаваць разам з расіянамі. Таму што яны навучылі нас гэта рабіць. І ўжо мы па просьбе "Расатама" у асобных дзяржавах удзельнічаем у будаўніцтве падобных станцый", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
"«Расатам» ужо прапрацаваў варыянты далейшага пашырэння нашай атамнай энергетыкі. Я не хачу публічна гаварыць пра фінансы. У нас ёсць варыянты, я скажу вам пра гэта. Калі будзе рашэнне, мы адразу пачнём новую станцыю ставіць", — сказаў Лукашэнка.
І дадаў, што ўзвядзенне аб'екта пачнецца, "калі будзе патрэбнасць на захадзе Расіі" і ў захопленых РФ рэгіёнах Украіны.
"Пытанне з фінансаваннем увогуле не стаіць. Калі ёсць спажывец, які будзе браць электраэнергію і плаціць патрэбны тарыф, гэта ўвогуле не праблема", — сказаў на гэта Уладзімір Пуцін.
Выказванне аб будаўніцтве другой АЭС было зроблена на фоне агульных заяў аб умацаванні супрацоўніцтва з Расіяй у атамнай сферы.
Раней Лукашэнка прапанаваў "Расатаму" не сыходзіць з Беларусі і заклікаў "аднавіць рух" па стварэнні сумеснага ядзернага цэнтра. Таксама ён выказаў гатоўнасць Беларусі дапамагаць Расіі ў будаўніцтве атамных станцый за мяжой.