27.02.2025 / 10:02

Павільён "Хаціка" адкрыўся на трэцім паверсе гандлёвага цэнтра “Вэстар-2”. 

Фота - 1387.io
Фота - 1387.io

У ім можна ня толькі паглядзець на выставу бяздомных жывёл (у асноўным без пароды) – котак ды шчанюкоў, але і пакамунікаваць з імі ці нават забраць да сябе, піша 1387.io.

Акрамя таго, любы жадаючы зможа ахвяраваць грошы на корм, лекаванне, стэрылізацыю, арэнду, камунальныя паслугі, ды ўтрыманне на картку:

4344 8580 7019 0754
11/23
ALENA HREUTSAVA

Альбо на мабільны тэлефон (МТС) 80297487172

У павільён можна прынесці прадукты харчавання для жывёл (корм, мясныя прадукты, крупы, пялюшкі, газеты, тканіну), а таксама ў “Хаціка” можна прыносіць выратаваных бабруйцамі котак з мэтай знайсці ім гаспадароў.

Увага: прымаюцца толькі коткі/каты, чалавек мусіць сам(а) яго прыносіць раніцай і забіраць увечары.

Цікава, што першы павільён “Хаціка” ад дабрачыннай арганізацыі “Пять свобод” ужо доўгі час працуе ў бабруйскім гандлёвым цэнтры “Карусель”, пад нумарам 32.

Там штодня з 10.00 да 20.00 дзейнічае выстава бяздомных жывёл.

Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость