Геаграфія грыбных знаходак аказалася вельмі разнастайнай. У Пухавіцкім, Гомельскім і Мінскім раёнах з'явіліся чырвонагаловікі. У Брэсцкай вобласці — першыя бабкі.
Відэа з першымі баравікамі ў тыктоку падзяліліся грыбнікі з Барысаўскага раёна, а таксама іншых рэгіёнаў Мінскай вобласці.
А вось грыбнікам з Бабруйскага раёна, а таксама аднаго з рэгіёнаў Мінскай вобласці пашчасціла ў маі паласавацца свежымі маслякамі. У каментарах пад гэтымі відэа гледачы расказалі, што маслякі, а таксама баравікі ўжо таксама трапляюцца дзе-нідзе ў Лоеўскім раёне.