27.10.2024 / 18:10

У 2024-м гэтая лічба імкнецца да 3 тысяч экземпляраў, адзначаюць спецыялісты.
 

Электраседан Geely E8, продажы якога пачаліся гэтай восенню. Фота: av.by
Электраседан Geely E8, продажы якога пачаліся гэтай восенню. Фота: av.by

Такім чынам, рынак электрамабіляў складзе да 25 % ад агульнай долі рынку аўтамабіляў у рэспубліцы. Пра гэта заявіў прадстаўнік Беларускай асацыяцыі аўтамабілістаў (БАА) Андрэй Ткачоў.

Паводле Ткачова, у 2022 годзе пасля таго, як улады ўвялі меры, што стымулююць продаж электрамабіляў, агульная іх колькасць (як новых, так і былых у выкарыстанні) вырасла да чатырох тясячаў экземпляраў.

«У мінулым годзе з прыходам новых высокатэхналагічных кітайскіх брэндаў з моцнымі кампетэнцыямі пачаліся масавыя пастаўкі зялёных аўтамабіляў, і колькасць электрамабіляў вырасла да дзесяці тысячаў. У 2024-м гэта ўжо каля дваццаці тысячаў», – адзначыў прадстаўнік БАА. 

Паводле словаў галоўнага спецыяліста аддзела развіцця бізнесу упраўлення «Маланка» РУП «Беларуснафта» Юрыя Грыгарэнкі, станам на 1 кастрычніка 2024 года ў Беларусі зарэгістравана 17,5 тысячы аўтамабіляў з зялёнымі нумарамі (так у краіне пазначаюць электрамабілі), а пад канец года эксперты РУП «Беларуснафта» прагназуюць рост гэтай лічбы да 21–24 тысячаў.

Пры захаванні падобных трэндаў к 2030 году, кажа Грыгарэнка, колькасць аўтамабіляў у краіне можа наблізіцца да 300 тысячаў. 

Источник:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость