Аб тым, што амаль у цэнтра Мінска жывуць бабры, распавяла "Анлайнеру" мясцовая жыхарка, якая кажа, што аб праблеме з дрэвамі павінны ведаць камунальныя службы".
"Чаму нельга загадзя абгарнуць усе дрэвы на гэтай тэрыторыі, паблізу вады, металічнай сеткай? Кошт пытання — тры капейкі", — задала пытанне журналістам мінчанка.
У "Зелянбудзе" Цэнтральнага раёна Мінска, "Анлайнеру" сказалі, што звычайна так і робяць.
"Калі мы заўважаем, што дрэвы пашкоджаныя бабрамі, аператыўна прымаем меры: афарбоўваем пашкоджаную частку ствала і абмотваем сеткай-рабіцай, каб прадухіліць гібель раслін. Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў трымае на кантролі гэтае пытанне. Яны адбіраюць баброў з гарадскога асяроддзя і вывозяць іх за межы сталіцы, — растлумачылі журналістам у "Зелянбудзе"
.