Аб дарожна-транспартным здарэнні з гібеллю чалавека паведаміў тэлеграм-канал Дзяржаўтаінспекцыі Віцебскай вобласці.
"Аварыя адбылася 26 кастрычніка каля 21:30 на 168-м кіламетры аўтадарогі М-8 "Віцебск — Гомель — мяжа Украіны" паблізу вёскі Стаўры Аршанскага раёна", — адзначае ДАІ.
Кіроўца аўтамабіля "Renault" "здзейсніў наезд на лася, які раптоўна выбег на праезную частку".
"Выбар бяспечнай хуткасці ў раёне ляснога масіву, уважлівасць і асцярожнасць пры праездзе небяспечных адрэзкаў дазволяць пазбегнуць ДТЗ", — заявілі ў аўтаінспекцыі.