30.09.2024 / 14:09

Навукоўца Ганна Скрыган была асуджаная да двух гадоў калоніі.

Ганна Скрыган
Ганна Скрыган

Ганна Скрыган — кандыдатка геаграфічных навук, былая кіраўніца Магілёўскага аддзялення міжнароднага аб'яднання "Экапраект". Удзельнічала ў навуковых канферэнцыях, звязаных з экалогіяй і ўрбаністыкай. У БРУ ў розны час была дацэнткай кафедры "Бяспека жыццядзейнасці", а таксама загадчыцай кафедры "Аўтамабільныя дарогі".

Скрыган абвінавацілі нібыта ў распальванні сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса РБ).

Магілёўскі абласны суд у закрытым рэжыме 23 жніўня 2023 года прызнаў жанчыну вінаватай і адправіў на на два гады ў калонію агульнага рэжыму. Справу разглядала суддзя Ірына Цяплова.

Як паведамляе mogilev.media, Ганну Скрыган выпусцілі па памілаванні з гомельскай калоніі № 4 яшчэ 4 верасня.

Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость