Бабруйчанін паставіў сонечную батарэю ў сябе ўдома — «улетку за святло плаціў 10 рублёў»
Жыхар Бабруйска Юрый Савелюк падзяліўся сваім досведам выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі ў хатніх умовах — паўтара года таму ён паставіў чатыры сонечныя панэлі на балконе сваёй кватэры. Скарыстацца асабістай электрастанцыяй можна нават на выездзе.
